Беларуская Служба

Беларусь павышае тарыф на транзіт нафты

31.01.2020 09:13
Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч заявіў, што тарыф павялічыцца на 6,8%.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

Тарыф на транзіт расейскай нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі вырасце з 1 лютага, паведамляе БелТА.

Як заявіў 30 студзеня міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, тарыф павялічыцца на 6,8%.

Паводле яго, перамовы з Расеяй не далі выніку, таму пачынае дзейнічаць артыкул інструкцыі, які ўсталёўвае парадак павышэння тарыфаў на транзіт нафты. Ён уключае сярэднегадавы тэмп інфляцыі, усталяваны прагнозам РФ, плюс тры працэнтныя пункты.

Калтовіч дадаў, што ў бакоў ёсць рознагалоссі адносна вызначэнні тарыфаў.

эж