На дарогах Магілёўскай, Мінскай, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей будзе перамяшчацца ваенная тэхніка. Аб гэтым паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.
– У перыяд ад 31 студзеня да 1 лютага на дарогах Магілёўскай, Мінскай, Бересцейскай і Гарадзенскай абласцей чакаецца рух калон ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках праверкі баявой гатовасці, – гаворыцца ў заяве.
ДАІ і ВАІ рэкамендуюць удзельнікам дарожнага руху павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху.
юл