Прэмʼер-міністр Беларусі Сяргей Румас 30-31 студзеня знаходзіцца з рабочым візітам у Казахстане.
У Беларусі створана развітая і адпаведная сусветным стандартам інфраструктура перадачы, захоўвання і апрацоўкі дадзеных, механізмы ідэнтыфікацыі, сучасныя сродкі абароны інфармацыі, словы прэм’ер цытуе Белта.
«Ставячы перад сабой амбіцыйную мэту па стварэнні IT-краіны, мы прынялі выклік па перабудове эканомікі, пераводзе яе на лічбавыя рэйкі, – сказаў Сяргей Румас.
Беларускі службоўца назваў ключавыя праекты ў гэтай галіне, якія рэалізаваныя ды рэалізуюцца ў Беларусі. Гэта Парк высокіх тэхналогіяў і праект па стварэнні Рэспубліканскага цэнтра апрацоўкі дадзеных, што дазволіла перавесці больш за 400 дзяржорганаў і арганізацыяў на выкарыстанне лічбавых паслуг і воблачнай платформы.
Іншыя праекты – гэта праграмна-тэхнічны комплекс уліку падатковых рахункаў-фактур, адзіная аўтаматызаваная сістэма электронных рэцэптаў для Міністэрства аховы здароўя, сістэма міжведамаснага электроннага дакументаабароту дзяржаўных органаў, а таксама стварэнне нацыянальнай інтэграцыйнай даведачна-разліковай сістэмы.
У выніку ІТ у Беларусі стала самым хуткарослым сектарам эканомікі краіны. Экспарт па выніках мінулага года склаў 2 мільярды долараў.
юл