Пяць грамадзянаў Беларусі эвакуяваныя 2 лютага з кітайскага гораду Ухань, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт беларускай амбасады ў Кітаі.
«Пры садзейнічанні амбасады Беларусі ў КНР з гораду Ухань правінцыі Хубэй арганізавана эвакуацыя пяці грамадзянаў Беларусі, якія звярнуліся па дапамогу», – гаворыцца ў паведамленні пасольства.
Паводле паведамленняў МЗС Кітая замежныя грамадзяне могуць пакінуць рэгіёны правінцыі Хубэй на падставе афіцыйнага запыту пасольства. Пасля выезду замежнікі будуць змешчаны на каранцін па месцы знаходжання ў Кітаі тэрмінам на 14 дзён.
эж