Беларуская Служба

Сяргей Ціханоўскі: Дэмакратыі патрэбна стратэгія, а не толькі героі

28.06.2026 16:57
Без выразнай палітычнай альтэрнатывы для Мінска мы яшчэ глыбей штурхаем яго ў абдымкі Расіі, заявіў PAP Сяргей Ціханоўскі.
Сяргей ЦіханоўскіКрыніца: YouTube „Краіна для жыцця"

Былы палітвязень прызнаў, што ў беларускага грамадства ў цяпер няма рэсурсаў для звяржэння свайго лідара Аляксандра Лукашэнкі, і што Захад не гатовы несці цану такога сцэнарыя. На яго думку, апазіцыя цяпер павінна ставіць перад сабой рэалістычныя мэты, якія адпавядаюць нацыянальным інтарэсам Беларусі і Польшчы.

— Вы можаце перамагчы каго заўгодна. Пытанне толькі ў тым, ці ёсць у вас для гэтага рэсурсы, — сказаў Ціханоўскі.

Былы палітвязень падкрэсліў, што рэжым у Мінску працягвае змагацца з сур'ёзнымі праблемамі, у тым ліку эканамічнай нестабільнасцю, і што далікатнае пагадненне паміж беларускімі ўладамі і грамадствам грунтуецца на страху перад вайной. Аднак ён адзначыў, што Лукашэнка кампенсуе гэтыя цяжкасці, павялічваючы сваю залежнасць ад Масквы.

— Масква лёгка кампенсуе слабасці рэжыму, у той час як у нас — у беларусаў, і палякаў — застаецца значна большая стратэгічная праблема, — ацаніў ён.

Ціханоўскі раскрытыкаваў падыход, заснаваны выключна на санкцыях і ізаляцыі Беларусі. Паводле яго слоў, не прапаноўваючы Мінску палітычнай альтэрнатывы, Захад умацоўвае працэс падпарадкавання Беларусі Расіі.

— Без выразнай палітычнай альтэрнатывы для Мінска мы яшчэ глыбей штурхаем яго ў абдымкі Расіі. Дэмакратыі патрэбныя не толькі героі. Ёй таксама патрэбна стратэгія. Палітычная інерцыя і стаўка выключна на санкцыі і ізаляцыю  гэта шлях у нікуды ў выпадку Лукашэнкі,  лічыць Ціханоўскі.

Ціханоўскі падкрэсліў, што не падзяляе меркавання, што палітычны прарыў у Беларусі павінен быць звязаны толькі са зменамі ў Расіі. Ён адзначыў, што ніхто не можа гарантаваць пазітыўных змен у Расіі, і што сітуацыя ў абедзвюх краінах можа яшчэ больш пагоршыцца, калі пачнецца новы цыкл халоднай вайны. На яго думку, патэнцыйнае «акно магчымасцей» для Беларусі павінна быць падрыхтаванае загадзя.

 Мы не павінны чакаць, пакуль нешта здарыцца, а павінны выкарыстоўваць кожную даступную магчымасць, каб аслабіць рэжым у Мінску і паменшыць яго залежнасць ад Масквы,  заклікаў ён у інтэрвʼю PAP.

Апазіцыйны актывіст прызнаў, што сітуацыя ў асяроддзі апазіцыі сёння адрозніваецца ад той, што была ў 2020 годзе. Ён сказаў, што тады палітычная дзейнасць была звязана з прэзідэнцкай кампаніяй, мела выразна акрэсленыя мэты і адбывалася ва ўмовах значнай грамадскай цікавасці ў краіне. Цяпер, на яго думку, апазіцыя ў выгнанні больш не мае магчымасці непасрэдна ўплываць на сітуацыю ў Беларусі, а некаторыя актывісты выгараюць і лічаць сваю працу бессэнсоўнай.

 Гэта можа здацца дзіўным, але быць актывістам за мяжой у 2026 годзе складаней, чым быць актывістам у Беларусі ў 2020 годзе,  сказаў ён.

РАР/ав