«Беларусь будзе прадпрымаць усё неабходнае, каб грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія хочуць вярнуцца ў краіну, у яе вярнуліся», – сказала прэс-сакратар прэм'ер-міністра краіны Сяргея Румаса Аляксандра Ісаева. Кабінет міністраў прадпрыме адпаведныя меры ў выпадку распаўсюджвання каранавіруса і закрыцця межаў усімі суседзямі Беларусі, зазначыла Ісаева, якую цытуе агенцтва БелТА.
16 сакавіка ў Маскве заявілі, што з-за эпідэміі закрываецца мяжа з Беларуссю. Аляксандра Ісаева сказала, што пра гэта расійскі прэмʼер-міністр Міхаіл Мішусцін паведаміў свайму беларускаму калегу падчас тэлефоннай размовы ў нядзелю. Румас і Мішусцін дамовіліся аб каардынацыі далейшых дзеянняў, зазначыла Ісаева.
вс
здымак мае ілюстрацыйны характар