C 17 сакавіка ўсе абаненты мабільнага аператара life :) змогуць бясплатна тэлефанаваць на тэлефоны гарачых ліній Беларусі па пытаннях каранавіруса і на нумары экстраных ліній беларускіх дыпламатычных ведамстваў за мяжой. Званкі будуць бясплатнымі на ўсіх тарыфных планах, у тым ліку ў роўмінгу, паведамляе «Тэлеграф».
Сярод пасольстваў Беларусі за мяжой бясплатнымі будуць званкі на экстраныя і гарачыя лініі Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Турцыі, Германіі, Італіі, Аўстрыі, Ізраіля, Егіпта і іншых. Поўны спіс краін можна даведацца тут.
вс