Беларуская Служба

Новых выпадкаў каранавіруса за апошнія суткі ў Беларусі няма

17.03.2020 09:30
Але Міністэрства аховы здароўя прыме дадатковыя меры.
Мінскjackal007 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў, што ў краіне няма новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй, перадае телеграм-канал ведамства.

- За мінулыя суткі ні аднаго новага выпадку не было зафіксавана, і частка пацыентаў дадаткова рыхтуецца да выпіскі, так як у іх атрыманы першыя адмоўныя тэсты, – сказаў Уладзімір Каранік, піша tut.by.

Паводле яго слоў, Сусветная арганізацыя аховы здароўя цалкам падтрымлівае намаганні Беларусі і лічыць іх найбольш эфектыўнымі.
Што тычыцца дадатковых мер, то цяпер гэтая тэма абмяркоўваецца, у хуткім часе яны будуць прынятыя, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

- Гэта будуць захады, накіраваныя на недапушчэнне завозу. Мы разумеем, што ў нашых суседзяў сітуацыя не вельмі добрая, таму мы дадаткова мінімізуем рызыкі завозу да нас, – растлумачыў Уладзімір Каранік.

Па дадзеных на 16 сакавіка, у краіне было зарэгістравана 36 лабараторна пацверджаных выпадкаў каранавіруса, у тым ліку ў пяці студэнтаў БДУ. Тры пацыента выпісаны, трое рыхтуюцца да выпіскі. У васьмі маюцца мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу, праводзіцца неабходная тэрапія згодна з зацверджанай інструкцыі. Адзін з пацыентаў знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці з станоўчай дынамікай. У астатніх пацыентаў прыкмет інфекцыйнага працэсу няма.

ав