З пяці кандыдатаў, якія стартавалі ў працэдуры вызначэння адзінага кандыдата ад шэрагу апазіцыйных структур, засталіся толькі трое.
Пасля выхаду з працэсу аднаго з кіраўнікоў аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Севярынца пра сваё рашэнне завяршыць удзел у праймерыз заявіў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Першапачаткова ў якасці прэтэндэнтаў на пасаду адзінага кандыдата ад часткі апазіцыі былі зарэгістраваныя Аляксей Янукевіч, Мікалай Казлоў, Павел Севярынец і Юрась Губарэвіч (вылучаліся ад сваіх арганізацый), а таксама Вольга Кавалькова (шляхам збору подпісаў).
Першай прычынай выхаду Севярынца стаў каранавірус, а другой – масавы ўдзел у галасаванні прадстаўнікоў райвыканкамаў, БРСМ і чыноўнікаў.
Свайго кандыдата зняла і партыя БНФ. Партыя выступіла з заявай, у якой адзначыла, што стала «сведкам новай стадыі канфлікту паміж прадстаўнікамі правацэнтрыскай кааліцыі, які абвастрыўся да такой ступені, што перакрэсліў усе дасягненні сумеснай працы папярэдніх тыдняў ды фактычна разбурыў адзінства сярод арганізатараў ды ўдзельнікаў Народнага галасавання».
ав