Беларуская Служба

У храмах БПЦ рэкамендавана ўстрымацца ад цалавання святынь

18.03.2020 12:50
У саміх цэрквах рэкамендуецца ажыццяўляць шэраг мер па папярэджанні распаўсюджвання захворвання. 
Царква ў Афінах PAP/EPA/KOSTAS TSIRONIS

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заклікаў духавенства і свецкіх у сувязі з сітуацыяй з каранавірусам з разуменнем паставіцца да рэкамендуемых прафілактычным мерам, накіраваным на прадухіленне распаўсюджвання захворвання, і пазбягаць негатыўных настрояў і панікі, паведамляе Інтэрфакс.

У саміх храмах БПЦ рэкамендуе ажыццяўляць шэраг мер па папярэджанні распаўсюджвання захворвання. Так, варта ўсталяваць абавязковае дзяжурства царкоўных работнікаў у аналоя са святочнымі абразамі, а таксама ў ківот з абразамі і святынямі. У абавязкі дзяжурнага ўказана праціранне абразоў антысептычнымі, альбо спіртазмяшчальнымі рэчывамі пасля кожнага цалавання вернікамі.

«На перыяд эпідэміі магчыма нават устрымацца ад цалавання святынь, замяніўшы яго паклонам», – лічаць у БПЦ. Акрамя таго, святарам рэкамендуецца ўстрымацца ад блаславення праз цалаванне рукі.

У храмах таксама рэкамендуецца разгледзець магчымасць прымянення аднаразовых шкляначак для запівання прычасця або нават адмовіцца ад запівання.

ав