Падчас нарады па эпідэміялагічнай сітуацыі кіраўнік Беларусі ўстурбаваўся лёсам расіян, якія не могуць з Польшчы вярнуцца на радзіму, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што многія краіны закрылі свае межы, каб абараніцца ад распаўсюджання каранавіруса. Ён заявіў, што гэтым яны штучна ствараюць сітуацыю, калі чалавек не можа трапіць дадому.
Паводле словаў Лукашэнкі, людзі не вінаватыя ў тым, як складваюцца адносіны Беларусі з расійскімі ўладамі. Да вырашэння сітуацыі з расіянамі ў Польшчы ён прапанаваў прыцягнуць Міністэрства замежных спраў Беларусі.
За межамі радзімы апынуліся і беларускія турысты: некалькі дзясяткаў беларусаў не змаглі своечасова вылецець з індыйскага штата Гоа.
Сітуацыю з каранавірусам беларускі кіраўнік лічыць масавым псіхозам. На яго думку, ад панікі людзі пацерпяць больш, чым ад самога каранавіруса.
вс