Беларуская Служба

Час пачатку заняткаў у ВНУ скарэктавалі

20.03.2020 15:12
Пры гэтым праводзіўся дэталёвы аналіз: прымалася пад увагу месцазнаходжанне навучальных карпусоў, а таксама месца пражывання студэнтаў.
Warto dbać o kulturę osobistą. Nie tylko podczas studiów.
Warto dbać o kulturę osobistą. Nie tylko podczas studiów. shutterstock.com/ Monkey Business Images

З улікам аналізу транспартных патокаў, навучальныя заняткі, як правіла, будуць пачынацца з 9.30-10.00 штодня, паведамляе Мінадукацыі ў сваім тэлеграм-канале. Пра гэта інфармуе «Наша Ніва».

Пры гэтым праводзіўся дэталёвы аналіз: прымалася пад увагу месцазнаходжанне навучальных карпусоў, а таксама месца пражывання студэнтаў.

Акрамя таго, на ўзроўні ўніверсітэтаў арганізавалі неабходныя часавыя разрывы паміж першай і другой зменамі навучання для таго, каб мінімізаваць «накладанні» патокаў студэнтаў.

Такія дзеянні зробленыя і рэалізаваныя не толькі ў Мінску, але і ва ўсіх гарадах, дзе ёсць ВНУ.

вс