Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра супольныя вучэнні з Войскам Польскім. Вучэнні адбудуцца з удзелам Ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны Беларусі і Польшчы. Падчас вучэнняў націск будзе пакладзены на распазнанне лятаючых аб'ектаў.
Вучэнні адбудуцца ў рамках падрыхтоўкі да Чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Беларусі і Латвіі, і Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў Польшчы. Спартыўныя мерапрыемствы запланаваныя на 2023 год.
Мэта вучэнняў – выпрацоўка сістэмы абмену інфармацыяй і каардынацыя дзеянняў паміж камандаваннямі Беларусі і Польшчы ў галіне супрацьпаветранай абароны.
вс