Пяць станцый Мінскага метро будуць зачыненыя 22 сакавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю сталічнага метрапалітэна.
Часова зачыненыя для пасажыраў станцыі «Маладзёжная», «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка».
Цягнікі па Аўтазаводскай лініі 22 сакавіка будуць ездзіць ад станцый «Магілёўская» да станцыі «Фрунзенская».
На час закрыцця станцый курсуе дадатковы наземны транспарт.
У звычайным рэжыме метро адновіць працу 23 сакавіка а 5.30.
юл