Беларуская Служба

За інфармацыю пра вірус выклікалі ў пракуратуру

03.04.2020 15:04
Такі лёс напаткаў доктарку шпіталя хуткай меддапамогі з Віцебска.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Wojtek Jargiło

Доктарка шпіталя хуткай меддапамогі з Віцебска паведаміла, што яе выклікалі ў пракуратуру з-за паведамлення ў сацыяльных сетках пра сітуацыю з каранавірусам у Віцебску.

Лекарка Наталля Ларыёнава заявіла, што сітуацыя «пачала выходзіць з-пад кантролю» і што лічбы па захворванні, якія Беларусь падае ў СААЗ, «абсалютна міфічныя», піша «Наша Ніва».

Пасля гэтага доктарка атрымала позву з пракуратуры. З лекаркай правялі размову, пацікавіліся, адкуль яна брала інфармацыю для сваёй публікацыі і на чым грунтуюцца яе высновы пра сітуацыю з каранавірусам у горадзе ды краіне.

Віцебская абласная пракуратура паведаміла сёння, што Наталля Ларыёнава не мае доступу да інфармацыі, што накіроўваецца ў СААЗ. Больш за тое, яна не валодае эпідэміялагічным становішчам як у цэлым па Беларусі, так і па паўночным рэгіёне.

юл