Беларуская Служба

У Гродзенскай вобласці амаль цалкам згарэла вёска

08.04.2020 10:07
У вёсцы Нарчы згарэлі больш за 20 дамоў.
Нарчы пасля пажару @skgovby

У Шчучынскім раёне ў вёсцы Нарчы згарэлі больш за 20 дамоў. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў. На месцы працуюць следчыя і эксперты, перадае тэлеканал Белсат, спасылаючыся на Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося ў аўторак, 7 красавіка, каля 14-й гадзіны. Вядома, што пастаянныя жыхары былі толькі ў двух дамах з ліку згарэлых. Адзін з іх, 70-гадовы вясковец, раніцай паліў сухую траву на сваім падворку. Ён кажа, што пайшоў у хату толькі, калі трава згарэла. Праз нейкі час да яго прыйшоў аднавясковец і сказаў пра ўзгаранне на падворку. Агонь перакінуўся на хату, а пасля і на суседнія будынкі.

Распачатая крымінальная справа, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, апытваюцца сведкі.

эж