У самаізаляцыі трэба знаходзіцца грамадзянам Беларусі і замежнікам, у якіх дыягнаставаны COVID-19, а таксама кантактам першага і другога ўзроўняў, паведамляюць naviny.by.
Кантакты першага ўзроўню павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі 14 дзён з даты апошняга кантакту з хворым, другога ўзроўню (калі ёсць кашаль, боль у горле, дыхавіца, павышэнне тэмпературы) – на час наяўнасці сімптомаў. Тэрміны самаізаляцыі могуць быць прадоўжаны па рашэнні лекараў.
Асобы ў самаізаляцыі абавязаны не пакідаць месца пражывання, у тым ліку не наведваць месцы працы і вучобы, аб'екты гандлю і грамадскага харчавання, спартыўныя мерапрыемствы, выставы і канцэрты, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. Выключэнне складаюць наведванне бліжэйшай харчовай крамы або аптэкі, вынас смецця. Пры выхадзе з хаты ў гэтых выпадках трэба выкарыстоўваць маску, не дапускаць кантактаў з іншымі людзьмі.
За парушэнне патрабаванняў самаізаляцыі прадугледжаная адказнасць.
ав