Беларуская Служба

Грамадскія актывісты дамагаюцца пераносу запуску БелАЭС

09.04.2020 14:48
Беларуская антыядзерная кампанія, заклапочаная сітуацыяй вакол АЭС у Беларусі і пачатку яе работы ва ўмовах пандэміі Сovid -19.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Markus Distelrath from Pixabay/CC0

Ініцыятыва распаўсюдзіла заяву аб планаваным пуску станцыі і пандэміі.

«Мы лічым, што ўмовы пандэміі COVID-19, а менавіта, закрытыя межы і дзеючы каранцін у Расійскай Федэрацыі, разам са спадарожнымі праблемамі рэалізацыі праекту БелАЭС, значна павялічаць радыяцыйныя рызыкі пуску гэтай электрастанцыі», – адзначаюць ініцыятары заявы ад Беларускай антыядзернай кампаніі.

Апроч таго пандэмія COVID-19 прывядзе да эканамічнай рэцэсіі ў 2020-м годзе ў Беларусі. Гэта яшчэ больш ускладніць пуск БелАЭС, гаворыцца ў заяве.

Беларуская антыядзерная кампанія заклікае ўлады Беларусі цвяроза ацаніць сітуацыю і адкласці пуск БелАЭС.

юл