Беларуская Служба

Сёння пачнецца анлайн-чытанне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»

13.04.2020 14:02
Анлайн-чытанне будзе адбывацца на YouTube-канале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
    , 1951
Уладзімір Караткевіч у студэнцкія гады, 1951 годБеларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі/грамадскі набытак

13 красавіка ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта «Чытаем класіку разам» пачнецца анлайн-чытанне славутага рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Пачатак а 16-й гадзіне, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны». Кожны з удзельнікаў прачытае па адным раздзеле.

Акцыя працягнецца каля двух тыдняў і ў ёй паўдзельнічае каля 50 чалавек: артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты, бізнесоўцы. Пагадзіліся некалькі міністраў: міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр культуры Юрый Бондар. Таксама раман Караткевіча будуць чытаць намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кунцэвіч і гендырэктар Купалаўскага тэатру Павел Латушка.

Анлайн-чытанне будзе адбывацца на YouTube-канале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

вс