Танкер з нарвежскай нафтай для «Нафтана» прыбыў у порт Клайпеды. Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка.
«У Клайпеду апоўдні прыбыў танкер з нарвежскай нафтай. Сёння стане пад разгрузку», – сказаў афіцыйны прадстаўнік канцэрна.
Як паведамлялася, у студзені гэтага года Беларусь купіла першую партыю нарвежскай нафты (80 тыс. т) з перавалкай у Клайпедскім порце для перапрацоўкі на наваполацкім «Нафтане». У сакавіку ў порт Клайпеды для Беларусі прыйшлі яшчэ чатыры танкеры з нафтай ад трэйдараў. Яна была дастаўлена з Літвы ў Беларусь па чыгунцы.
Акрамя таго, у сакавіку дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar адправіла ў Беларусь тры танкеры нафты (парадку 250 тыс. т). Яна была дастаўлена ў порт Адэсы і затым перапампаваная трубаправодным транспартам на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведамляў, што Socar у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.
вс