Беларуская Служба

Лукашэнка падпісаў візавае пагадненне з Еўразвязам

14.04.2020 08:19
Мяркуецца, што візавае пагадненне набудзе моц у чэрвені 2020 года.
Alaksandr Łukaszenka
Alaksandr ŁukaszenkaShutterstock/Siarhei Liudkevich

Кіраўнік Беларусі падпісаў пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрапейскім Звязам і аб рэадмісіі асоб, якія прыязджаюць без дазволу. У аўторак дакументы былі апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае Еўрарадыё. Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавалі згаданыя пагадненні 2 красавіка. Цяпер далейшыя крокі мусяць зрабіць Еўрапарламент і Савет ЕЗ.

Мяркуецца, што візавае пагадненне набудзе моц у чэрвені 2020 года. Яно дазволііць беларусам атрымліваць шэнгенскую візу за 35 еўра. Цяпер яна каштуе 80 еўра. Праўда, ратыфікацыя адбываецца на фоне пандэміі каранавіруса і закрыцця межаў. І калі ўсё вернецца да ранейшай сітуацыі і ці вернецца, пакуль невядома.

Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі асоб, якія прыязджаюць без дазволу, Беларусь і Еўрасаюз падпісалі ў Бруселі 8 студзеня. Ад Беларусі подпіс паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

эж