З 14 красавіка па 31 траўня выкладчыкі БДУ змогуць працаваць дыстанцыйна. Такая мера, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, дазволіць знізіць колькасць прамых кантактаў сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў, паведамляе tut.by.
Заняткі будуць праходзіць згодна з раскладам і зацверджанай вучэбнай праграмай на пляцоўцы адукацыйнага партала БДУ. То бок студэнты змогуць вучыцца, а выкладчыкі працаваць з хаты.
Увесь гэты перыяд для ўсіх жадаючых выкладчыкаў будуць арганізоўвацца навукова-метадычныя анлайн-семінары па распрацоўцы і правядзенні заняткаў з дапамогай інфармацыйных тэхналогій.
Кіраўнікі падраздзяленняў і шэраг катэгорый супрацоўнікаў працягнуць працаваць у звычайным рэжыме, каб забяспечыць бесперапыннасць працоўнага і навучальнага працэсаў у падраздзяленнях, піша прэс-служба.
Нагадаем, што БДУ быў адным з першых ВНУ, якія пачалі пераводзіць большасць заняткаў у анлайн.
ав