Беларуская Служба

Мінскіх і віцебскіх медыкаў «зганяюць» на суботнік

24.04.2020 08:21
 Беларусі афіцыйна зарэгістравана больш за 8000 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 60 чалавек.
.
.PAP/Jakub Kaczmarczyk

Хаця медыкі Мінска і Віцебска напружана працуюць падчас эпідэміі каранавіруса, іх прымушаюць яшчэ і ўдзельнічаць у суботніку, прызначаным на 25 красавіка. Клінікі абавязаныя або вывесці на работы частку медыкаў, або здаць нейкую суму з калектыву. 

"Думаў, што сёлета хоць абыдзецца, але з дактароў па 5 рублёў, з медсястры 3, з санітаркі 1 рубель", — падзяліўся падрабязнасцямі з "Нашай нівай" адзін з лекараў Віцебскай абласной лякарні.

У віцебскай санстанцыі, дзе робяць тэсты на каранавірус, расцэнкі крыху іншыя: загадчыкі аддзяленняў павінныя ўнесці па 8 рублёў, дактары — 6, лабаранты — 5, санітаркі —  4.

У паліклінках з дактароў збіраюць па 8 рублёў, з лабарантаў — па 4. 

"За работу "ва ўмовах каранціну" мне далі надбаўку каля 30 рублёў, і ў гэтым жа месяцы знялі 20 рублёў за падпіску на газеты, ад якіх ты не можаш адмовіцца, цяпер сюды 8 — вось якая справядлівасць", — падзяліўся пачуццямі адзін з медыкаў. 

У Беларусі афіцыйна зарэгістравана больш за 8000 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 60 чалавек. Найбольшыя ачагі — у Мінску і Віцебску.  На мінулым тыдні паведамлялася, што сярод хворых — больш за 400 медыкаў. Ёсць звесткі пра смерці медыкаў, якім паставілі дыягназ COVID-19. 

эж