Беларуская Служба

СААЗ пракаментавала суботнік, абвешчаны ў Беларусі

24.04.2020 12:48
Суботнік у Беларусі абвешчаны на 25 красавіка па асабістым рашэнні Аляксандра Лукашэнкі. 
Аляксандр Лукашэнка наведвае бабруйскую фабрыку «Славянка»PAP/EPA/MAKSIM GUCHEK/POOL

Рашэнні пра масавыя мерапрыемствы ў Беларусі павінны прымацца з улікам усіх рызыкаў для здароўя насельніцтва. Так у прэс-службе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) пракаментавалі суботнік, абвешчаны ў Беларусі на 25 красавіка.

«СААЗ рэкамендуе кожнае рашэнне аб абмежаванні, змене, пераносе, адмене або правядзенні масавых мерапрыемстваў засноўваць на стандартных правілах ацэнкі пагрозы рызыкі. Гэтыя рашэнні павінны быць часткай агульнага падыходу ўладаў па барацьбе з успышкай», – цытуе агенцтва РИА «Новости» адказ прэс-службы СААЗ, пра што паведамляе «Еўрарадыё».

Суботнік у Беларусі абвешчаны на 25 красавіка па асабістым рашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ніякай дадатковай пагрозы распаўсюджвання каранавіруса суботнік не нясе, бо людзі і ў іншыя дні ходзяць на працу. Таму, маўляў, адмяняць альбо пераносіць суботнік няма падставаў.

Сам беларускі кіраўнік плануе правесці суботнік у адным з паўднёвых раёнаў краіны. Там ён хутчэй за ўсё будзе садзіць лес.

вс