З 25 па 29 красавіка, у сувязі з эпідэміялагічным становішчам, на ўездах у горад Баранавічы будуць дзяжурыць экіпажы ДАІ сумесна з медыцынскімі работнікамі. Мэта праверак стану здароўя пасажыраў – недапушчэнне ўезду захварэлых на ВРІ і прадухіленне перамяшчэння кантактаў 1-га і 2-га ўзроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі. Пра гэта інфармуе сайт газеты «Звязда» са спасылкай на Баранавіцкі гарвыканкам.
На вакзалах горада будуць праводзіцца ўзмоцненыя прафілактычныя і дэзінфекцыйныя мерапрыемствы з мэтай прадухілення распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў. Дадаткова на чыгуначных вакзалах будзе ажыццяўляцца выбарачная тэрмаметрыя прыбываючых пасажыраў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікае застацца дома на вялікія выходныя.
Неабходна ўстрымацца ад наведвання месцаў пахаванняў і іншых магчымых месцаў з масавым знаходжаннем людзей ды адкласці паездку да сваякоў, якія пражываюць у іншых рэгіёнах. Па магчымасці не карыстацца грамадскім транспартам і абавязкова выконваць рэкамендаваныя меры прафілактыкі.
вс