Са Славакіі праз Венгрыю ўдалося эвакуяваць групу беларусаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на агенцтва БелТА.
Беларускія дыпламаты з пасольства ў Венгрыі дапамаглі шасці суайчыннікам, якія апынуліся ў экстрэмальнай сітуацыі з-за ўведзеных абмежавальных мер з-за каранавіруса. З венгерскімі ўладамі ўдалося дамовіцца пра гуманітарны калідор, па якім беларусы прыбылі ад славацкай мяжы ў аэрапорт у Будапешце. На самалёце «Белавія» яны вярнуліся на радзіму.
Паведамляецца, што з-за мяжы прыляцелі ў Беларусь людзі, якія альбо былі ў гасцях у сваякоў і не чакалі закрыцця межаў, студэнты, грамадзяне, якія страцілі працу ў замежжы.
Раней беларускае пасольства ў Венгрыі дапамагло эвакуацыі беларусаў з Сербіі і Славеніі. А за беларускай у Харватыю пасылалі службовы аўтамабіль.
вс