Беларуская Служба

Сёння 34 гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС

26.04.2020 12:16
У апошнія тыдні Чарнобыльскую зону пустошаць найбуйнейшыя пажары з часу катастрофы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

26 красавіка 1986 года выбухнуў ядзерны рэактар на Чарнобыльскай АЭС. У выніку адбылося маштабнае радыеактыўнае забруджванне. Дзясяткі тысяч чалавек падвяргаліся смяротнаму ўздзеянню радыяцыі.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагоддзя. Традыцыйна ў гэты дзень у Менску праходзіла мемарыяльнае шэсце «Чарнобыльскі шлях». Сёлета ўпершыню за 30 гадоў апазіцыя адмовілася праводзіць «Чарнобыльскі шлях» у Менску.

Тысячы кіламетраў забруджаных тэрыторый засталіся пасля катастрофы, адкуль выселілі жыхароў, гэта так званая Чарнобыльская зона. З пачатку красавіка там гараць лясы і лугі.

Да гэтага часу згарэла больш за 11,5 тысячы гектараў. Гэта каля 5% усёй Чарнобыльскай зоны, якая знаходзіцца пад аховай у Чарнобыльскім біясферным запаведніку.

У аперацыі па тушэнні пажараў удзельнічаюць тысячы пажарных. Улады Украіны заявілі, што пажары не паўплываюць на павелічэнне радыяцыйнай небяспекі.

ПР/юл