Прырост за суткі– 919 чалавек, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Усяго правялі больш 161 тысяча тэстаў. Паправіліся і выпісаныя 1740 пацыентаў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі 28 красавіка апублікавала ў сваім Telegram-канале статыстыку распаўсюду COVID-19 у Беларусі.
Паводле Мінздароўя, на раніцу 28 красавіка ў Беларусі зафіксавалі: агулам 12 208 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць вылекаваныя і памерлыя). Гэта складае 7,5% ад колькасці праведзеных тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 79 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Лекары ананімна заяўляюць, што ня ўсім хворым ставяць адпаведны дыягназ. Міністэрства здароўя не залічвае да памерлых ад COVID-19 тых, у каго вірус «элімінавалі», а яны ўсё роўна памерлі.
ПР/юл