Беларуская Служба

Блогер папаў пад Крымінальны пераслед

28.04.2020 13:12
Гэта другі выпадак пераследу рэгіянальных актывістаў з боку міліцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Free-Photos from Pixabay/CC0

Як паведаміў праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін, у дачыненні да брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна міліцыя распачала праверку ў межах артыкула 188 Крымінальнага кодэксу («Паклёп»). Падрабязнасці справы ўдакладняюцца.

За апошні тыдзень гэта другі выпадак у дачыненні да рэгіянальнага актывіста, калі міліцыя распачынае праверку ў межах дыфамацыйнага артыкула Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, увечары 23 красавіка да праваабаронцы Алены Маслюковай прыйшла міліцыя дадому з аглядам у межах правядзення праверкі па заяве Зобавай, якая цягне крымінальную адказнасць паводле артыкулу 189 Крымінальнага кодэксу. Алена Маслюкова адмовілася ад дачы тлумачэнняў на падставе артыкула 27 Канстытуцыі. Па выніках праведзенага агляду ў Алены Маслюковай былі канфіскаваныя смартфон і ноўтбук. Цяпер яны знаходзяцца на экспертызе.

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі звязвае праверку і ў дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна, і да праваабаронцы Алены Маслюковай з надыходзячай прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй.

юл