Каардынатар ААН у Беларусі Яанна Казана-Віснявецка звярнулася да беларусаў і ўладаў краіны. Яна адзначыла факт «эвалюцыі ўспышкі інфекцыі COVID-19» у Беларусі, якая «характарызуецца ўстойлівай перадачай і распаўсюджваецца лакальна», паведамляе «Еўрарадыё».
У відэазвароце прадстаўніца ААН заклікала ўрад краіны і сістэму аховы здароўя прадпрыняць «рашучыя захады», «накіраваныя на тэставанне, адсочванне і ізаляцыю» хворых. Казана-Віснявецка таксама падкрэсліла гераізм медработнікаў. Паводле яе, «цяпер прыйшоў час для неадкладных і маштабных захадаў ва ўзмацненні фізічнага дыстанцыявання».
Яна нагадала пра рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая бачыць магчымасць прадухілення пашырэння заражэнняў менавіта ў захадах дыстанцыянавання.
«COVID-19, як бязлітасны забойца, атакуе краіны і людзей, – працягвае Яанна Казана-Віснявецка. – Вірус можа быць смяротным, нават калі вы маладыя і моцныя».
вс