Міністэрства аховы здароўя Беларусі агучыла лічбу па хворых на каранавірус. Па стане на раніцу 29 красавіка ў Беларусі зафіксаваны 13 181 выпадак. Гэта амаль 1400 выпадкаў на 1 млн чалавек. Па агульнай колькасці хворых Беларусь узнялася на сумнае 30-е месца ў свеце, адзаначваюць у выданні «Наша Ніва»
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 84 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – паведамілі ў Мінздароўя Беларусі.
Агулам у краіне праведзена 168 986 тэстаў на каранавірус.
эж