Беларуская Служба

Беларусь у траўні скароціць імпарт расійскай нафты

29.04.2020 13:57
Беларусь на травень запрасіла ў Расіі толькі 1,13 мільёна тонаў нафты, хаця расійскі бок гатовы паставіць 2 мільёна.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

Беларускія НПЗ у траўні знізяць імпарт нафты з Расіі да 1,13 млн тон з 1,56 млн тонаў у красавіку. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на прэс-сакратара канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Цішчанку.

Паводле прадстаўніка «Белнафтахіму», у красавіку, як і планавалася, Беларусь атрымала каля 2 мільёнаў тонаў нафты. З іх 1,56 млн тонаў – гэта расійскія пастаўкі па трубе і чыгуначным транспартам.

«Астатні абʼём – танкерныя пастаўкі і ўласная здабыча. На травень планы паставак з Расіі пацверджаны на ўзроўні 1,13 млн тон», – сказаў Цішчанка.

Прычыны зніжэння абʼёмаў паставак расійскай нафты ў траўні прадстаўнік канцэрну не патлумачыў.

Раней міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў, што Беларусь на травень запрасіла ў Расіі толькі 1,13 мільёна тонаў нафты, хаця расійскі бок гатовы паставіць 2 мільёна.

belsat.eu/эж