Беларуская Служба

БелАЭС атрымала дазвол на завоз ядзернага паліва

29.04.2020 14:05
На АЭС у Астраўцы заяўляюць, што да пуску яна гатовая будзе не пазней, як у чэрвені 2020 года.
Elektrownia w Ostrowcu
Elektrownia w Ostrowcu Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выдала дазвол Беларускай АЭС на права завозу свежага ядзернага паліва, паведамляе Еўрарадыё, спасылаючыся на прэсавую службу Дзяржатамнагляду Беларусі.

Гэтае рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду па выніках экспертызы Аб'яднанага інстытуту энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук. Таксама Дзяржатамнагляд у лютым-сакавіку 2020 года ацаніў, наколькі на Беларускай АЭС арганізацыйна і тэхнічна гатова да забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі пры абыходжанні з ядзерным палівам.

На АЭС у Астраўцы заяўляюць, што да пуску яна гатовая будзе не пазней, як у чэрвені 2020 года.

Нагадаем, частка беларускай грамадскасці, а таксама ўрад Літвы выступае супраць увядзення ў эксплуатацыю БелАЭС.

эж