Беларуская Служба

Найбуйнейшую аграрную выставу Беларусі перанеслі на восень

29.04.2020 14:12
Выставы «Белагра-2020», «Белферма», «Белпрадукт», «Харчовая індустрыя» пераносяцца на 1-5 верасня
-2019
"Белагра-2019"radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Белагра- 2020», «Белферма», «Белпрадукт», «Харчовая індустрыя» пераносяцца на 1-5 верасня, паведамляе «Радыё Свабода» спа спасылкай на арганізатараў.

Першапачаткова планавалася, што найбуйнейшая выстава дасягненняў аграрнай галіны краіны пройдзе 2–6 чэрвеня ў Менскім футбольным манежы. Паседжанне аргкамітэту правядзення 30-й міжнароднай выставы «Белагра – 2020» адбылося 28 лютага ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання, узначаліў яго намеснік прэм’ер-міністра Уладзімер Дворнік.

«Меры, якія прымаюцца на супрацьдзеянне распаўсюду каранавірусу, абавязваюць нас разам з іншымі арганізатарамі выставаў па ўсім свеце пайсці на такі крок. Выказваем надзею, што неўзабаве мы вернемся да нармальнага рытму працы і жыцця. Здароўе нашых кліентаў і партнёраў з'яўляецца найважнейшым прыярытэтам», – адзначаюць арганізатары і запрашаюць на імпрэзу ўвосень.

эж