Беларуская Служба

Макей абмеркаваў з міністрам замежных спраў Нарвегіі пандэмію і эканамічнае супрацоўніцтва

29.04.2020 15:35
Міністрамі была падкрэслена важнасць сумесных намаганняў па барацьбе з пандэміяй COVID-19.
.   2018
У. Макей у 2018 годзефота: Alexandros Michailidis / Shutterstock.com

29 красавіка па ініцыятыве нарвежскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксэн Сарэйдэ.

У ходзе гутаркі бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, асабліва ў ААН, паведамляе "Наша Ніва", спасылаючыся на прэс-служб беларускага ведамства.

Міністрамі была падкрэслена важнасць сумесных намаганняў па барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў з задавальненнем адзначылі рэгулярны характар ​​дыялогу па лініі МЗС, абмеркавалі новыя магчымасці, якія адкрываюцца для гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін, і шляхі пераадолення сумесных выклікаў, з якімі сутыкнуўся нарвежскі і беларускі бізнэс.

эж