Беларуская Служба

«Белавія» з 2 мая аднаўляе палёты ў Мілан

30.04.2020 15:12
У месяцы маі рэйсы будуць мець абмежаваны характар і адбывацца два разы на тыдзень.
Бартавы персанал авіякампаніі «Белавія»фота: belavia.by

Авіякампанія «Белавія» з 2 мая пачынае лётаць у італьянскі Мілан. Палёты будуць выконвацца ў другі тэрмінал аэрапорта Мілан-Мальпенса, паведаміла беларускае авіяпрадпрыемства.

У месяцы маі рэйсы будуць мець абмежаваны характар і адбывацца два разы на тыдзень.

У кампаніі звярнулі ўвагу на тое, што ў сувязі з эпідэміяй Італія пакуль закрытая для замежных грамадзян, таму падарожнічаць паміж дзвюма краінамі можна выключна па працоўных пытаннях або ў медыцынскіх мэтах.

Палёты ў Мілан «Белавія» прыпыніла з 12 сакавіка.

вс