Апоўначы 1 траўня завершылася анлайн-галасаванне на праймерыз па выбарах адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазіцыі. За ўвесь час удзел у галасаванні ўзялі каля 4500 чалавек, паведаміла кампанія па правядзенні праймерыз.
Перамогу на гэтым этапе атрымаў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў: за якога прагаласавалі 39,8% выбарцаў.
На другім месцы – старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч – 36,12%.
Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову падтрымалі 24,07% удзельнікаў анлайн-галасавання.
вс