Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года ўсё ж пройдзе ў Беларусі і Латвіі, паведамляе прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея. Як інфармуе «Еўрарадыё», існавала верагоднасць, што ў наступным годзе сусветнае спаборніцтва прымуць швейцарцы, але яны адмовіліся.
Справа ў тым, што з-за каранавіруса сёлета ў Швейцарыі не прайшоў чэмпіянат свету, і турнір маглі перасунуць на год наперад. На 2021 год правядзенне чэмпіянату было запланаванае менавіта ў Беларусі і Латвіі.
Чэмпіянат пройдзе ў траўні наступнага года. Для беларускай зборнай ён стане першым пасля вяртання ў хакейную эліту.
вс