Беларуская Служба

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся адмяняць парад на 9 траўня

03.05.2020 13:07
У Беларусі налічваецца амаль 16 тысяч чалавек з COVID-19, паводле афіцыйных звестак, памерла 97 жыхароў Беларусі.
.
.Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

«Павінен сказаць, што мы не можам адмяніць парад. Проста не можам. Я доўга над гэтым думаў. Вядома, гэта эмацыйная, глыбока ідэалагічная рэч», – заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў арганізатараў, што калі будзе прынята гэтая прапанова, то «нікога цягнуць на гэтае мерапрыемства не трэба», цытуе ягоныя словы ўрадавая агенцтва БелТА

Лукашэнка ўпэўнены, што парад – гэта не самае небяспечнае з пункту гледжання эпідэміёлагаў і вірусолагаў мерапрыемства.

Тым часам у Беларусі імкліва распаўсюджваецца эпідэмія каранавіруса. У краіне налічваецца амаль 16 тысяч чалавек з COVID-19. Паводле афіцыйных звестак, ад гэтай хваробы памерла 97 жыхароў Беларусі.

эж