Беларуская Служба

Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША

15.05.2020 16:02
Танкер павінен прыбыць у Клайпеду ў пачатку чэрвеня.
T.    .
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive account – ID 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе «Наша Ніва». Гэта стала магчымым па выніках дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту ў Беларусь дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа і сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь», – гаворыцца ў заяве Макея.

Ажыццяўленне паставак амерыканскай нафты з'яўляецца часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнні ўстойлівай працы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020 і ў наступныя гады, зазначае Макей.

Міністр таксама адзначыў, што Беларусь вядзе працу з амерыканскім бокам па далейшаму развіццю двухбаковых эканамічных сувязяў. Створаныя намаганнямі Мінска і Вашынгтона новыя магчымасці ў галіне гандлю і капіталаўкладанняў выгадныя амерыканскім і беларускім кампаніям.

Пакуль будзе пастаўлена 80 тыс. тон гатунку Bakken. Танкер павінен прыбыць у Клайпеду ў пачатку чэрвеня, паведаміў прэс-сакратар Белнафтахіма Аляксандр Цішчанка.

вс