Беларуская Служба

Вашынгтон заклікае Мінск правесці рынкавыя рэформы

16.05.2020 09:29
ЗША настойліва заклікаюць Беларусь «правесці рынкавыя рэформы, якія лібералізуюць гандаль, неабходныя для прасоўвання працэсу ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю».
Mike Pompeo
Mike Pompeolev radin/shutterstock

Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пракаментаваў пачатак паставак нафты ў Беларусь. Як паведамляла Еўрарадыё, 15 траўня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей распавёў пра пастаўкі нафты са Злучаных Штатаў у Беларусь.

Па словах кіраўніка Дзярждэпа ЗША Майкла Пампеа, якія публікуе на сваім сайце Дзярждэп, гэта здзелка, аформленая амерыканскім энергатрэйдарам United Energy Trading пры спрыянні амерыканскай фірмы Getka ды іх польскага партнёра UNIMOT.

На думку Пампеа, гэтая здзелка ўмацоўвае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а таксама дэманструе, што ЗША гатовыя даць гандлёвыя магчымасці амерыканскім кампаніям, зацікаўленым ва ўваходжанні на беларускі рынак.

Разам з тым ЗША настойліва заклікаюць Беларусь «правесці рынкавыя рэформы, якія лібералізуюць гандаль, неабходныя для прасоўвання працэсу ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА)».

эж