17 траўня ў Беларусі было зарэгістравана 29 650 выпадкаў COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Агулам к Беларусі зрабілі 350 515 тэстаў на наяўнасць у арганізме Sars-Cov-2. За апошні содні колькасць інфікаваных павялічылася на 969.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 165 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – паведамілі ў ведамстве.
эж