Беларуская Служба

Беларусь шукае крэдытаў за мяжой

18.05.2020 09:12
Краіна падала заяўку на хуткае фінансаванне з боку МВФ ды вядзе перамовы аб пазыках з Кітаем.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Fedor Selivanov

Беларусь вядзе перамовы аб прыцягненні 3 млрд долараў вонкавых рэсурсаў, пра гэта заявіў міністр фінансаў краіны Максім Ермаловіч.

Першы віцэ-прэмʼер Беларусі Дзьмітры Круты ацэньваў патэнцыял запазычанняў на ўзроўні 2-2,5 мільярдаў долараў, піша Радыё "Свабода".

Крэдыты патрэбныя для падтрымкі і стымулявання эканомікі ва ўмовах рэцэсіі на фоне глабальнай пандэміі каронавірусу.

юл