Беларуская Служба

У Беларусі працягваецца эпідэмія каранавіруса

18.05.2020 12:12
Плюс 922 новых выпадкаў заражэння за апошнія суткі.
Ілюстрайцыйны здымакPixabay License

Міністэрства аховы здароўя падала новую статыстыку па COVID-19. У краіне назіраецца распаўсюд хваробы. 

У Беларусі на 18 мая выздаравелі і выпісаны 10130 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваны 30572 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Усяго праведзена 364319 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 171 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

юл