Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прадаўжае паказ спектакляў у сваёй групе «Укантакце», паведаміла БелТА.
Тэатр абяцае насычаную праграму на гэтым тыдні. Сёння пакажуць пастаноўку «Несцерка» Віталя Вольскага. Гэта візітная картка тэатру, спектаклю спаўняецца 79 гадоў на коласаўскай сцэне. У запісе галоўную ролю выконвае народны артыст Беларусі і СССР Фёдар Шмакаў.
На наступны дзень гледачоў чакае «Жаніцьба» Мікалая Гогаля (запіс 1996 года), 20 мая пройдзе трансляцыя пастаноўкі «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча (2015), 21 мая – «Дом Бернарды Альбы» Федэрыка Гарсіі Лоркі (2013), 22 мая – «Муж і жонка» Аляксандра Фрэдры (2006). 23 мая пакажуць «Ліфт» Юліі Чарняўскай (2013), 24 мая – «Дыліжанс» Уладзіміра Кандрусевіча (2014 год). Доступ да прагляду адкрыты з 8.00 да 23.00.
Спектаклі Коласаўскага тэатру ў сацсетцах аматары сцэнічнага мастацтва могуць глядзець з пачатку мая. Публіцы прадстаўлена ўжо 17 пастановак паводле твораў беларускіх і замежных аўтараў.
юл