Беларуская Служба

У Беларусі зафіксавана больш за 38 тысяч выпадкаў каранавіруса

26.05.2020 16:12
Паводле афіцыйных звестак, за ўвесь перыяд эпідэміі на тэрыторыі Беларусі памерлі 208 пацыентаў з каранавірусам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/DIEGO AZUBEL

Станам на раніцу 26 траўня ў Беларусі зарэгістраваныя 38 059 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі – 915.

Усяго праведзена больш за 470 тысяч тэстаў на наяўнасць у арганізме віруса Sars-Cov-2, паведамляе БелТА, спасылаючыся на Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Паводле афіцыйных звестак, за ўвесь перыяд эпідэміі на тэрыторыі Беларусі памерлі 208 пацыентаў з каранавірусам.

эж