Беларуская Служба

Беларусь пераарыентуе экспарт паліва з расійскага рынку

27.05.2020 13:27
Гэта рэакцыя ўладаў на нядаўняе рашэнне Масквы забараніць імпарт нафтапрадуктаў да 1 кастрычніка.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/ThePowerPlant

Канцэрн «Белнафтахім» не бачыць праблем з экспартам паліва пасля забароны РФ на ўвоз нафтапрадуктаў з улікам таго, што на расійскі рынак з Беларусі пастаўляліся невялікія абʼёмы.

Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка, каментуючы інфармацыю аб увядзенні Расіяй забароны на імпарт нафтапрадуктаў.

Расійскі рынак не быў асноўным для паставак беларускага паліва, доўгатэрміновыя кантракты па пастаўках у РФ з Беларусі не падпісваліся, адзначыў Цішчанка.

«Удзельная вага паставак у Расію ў агульным абʼёме экспарту была невялікая. Таму абʼёмы, якія не ўдасца паставіць у РФ, будуць перанакіраваны на іншыя рынкі без шкоды для нашага экспарту», – растлумачыў прэс-сакратар.

Паводле яго слоў, беларускія НПЗ цяпер працуюць устойліва, абʼёмы загрузкі арыентаваны на забеспячэнне ўнутранага рынку і ўстойлівага экспарту па асноўных напрамках.

юл