Беларуская Служба

Сусветны банк разглядае магчымасць падтрымаць беларускі малы бізнес

27.05.2020 17:01
Ідзецца пра выдзяленне фінансавай падтрымкі малому і сярэдняму бізнесу.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Сусветны банк разважае над тым, каб аказаць фінансавую падтрымку малому і сярэдняму бізнесу ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў сёння кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер у час прэзентацыі чарговага эканамічнага агляду СБ для Беларусі, перадае БЕЛТА.

Крэмер нагадаў, што на мінулым тыдні Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне пакета фінансавай падтрымкі ў памеры 90 мільёнаў еўра для фінансавання праекта па рэагаванні на COVID-19 у Беларусі, а таксама пазыку ў памеры 100 мільёнаў еўра для падтрымкі мадэрнізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі.

З 1992 года, калі Беларусь стала членам Сусветнага банка, краіне былі выдзелены крэдытныя рэсурсы ў памеры 1,9 мільярды долараў. Дзеючы інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ў Беларусі ўключае дзевяць праектаў на агульную суму 942,71 мільёны долараў.

юл