Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Афіцыйна: У Беларусі 902 новыя выпадкі COVID-19 за суткі, выздаравелі 16 660 чалавек

28.05.2020 14:58
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 219 пацыентаў (узровень смяротнасці складае 0,55%).
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, 28 траўня зарэгістравана 39 858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 499 249 тэстаў, паведамляе Тэлеграф.

Паведамляецца, што ачунялі і выпісаныя 16 660 пацыентаў (41,8% ад агульнай колькасці хворых), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Такім чынам, за мінулыя суткі выяўлена 902 (+ 2,32%) новыя выпадкі COVID-19, ачунялі 737 пацыентаў, памерлі 5 чалавек. Узровень смяротнасці складае 0,55%.

ав