Як паведаміла «Вясне» Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск – паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна». Узбуджана крымінальная справа па факту артыкула 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Падчас перадвыбарчага пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі. Таксама дакладна разам з ім затрыманы аператар канала «Belarus12stop». Удзельнікі пікету мяркуюць, што супрацоўнікі міліцыі выкарысталі правакацыю, каб затрымаць актывістаў.
нг